Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы становяцца беларусамі


Амаль 20 тысяч грамадзянаў Расеі атрымалі беларускае грамадзянства за апошнія пяць гадоў.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі.

Так, у 2005-2009 гадах уладальнікамі беларускіх пашпартоў сталі амаль 20 тысячаў расейцаў, а па выніках першага паўгодзьдзя сёлета іх колькасьць ужо перавысіла 640 чалавек.

Толькі на працягу 2010 года органамі ўнутраных спраў краіны зарэгістравана амаль 8,6 тысяч грамадзян Расеі (у 2009 годзе - больш за 20,6 тыс.), якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі часова, з іх па прыватных справах - больш за 8,2 тыс., па службовых справах - 387. У гатэлях рэспублікі было зарэгістравана і пражывала больш за 110 тыс. грамадзян Расіі.

Акрамя таго, за 2010 год на сталае пражываньне ў Беларусі пакінута амаль 3,8 тысяч грамадзян Расеі (у 2009 годзе - больш за 8,6 тыс.). Усяго ж на ўліку ў органах унутраных спраў складаецца амаль 90 тысяч грамадзян Расіі, якія атрымалі дазвол на сталае пражываньне і маюць від на жыхарства ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG