Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адчыняецца выстава “Памяць аб Грунвальдзкай перамозе”


Прысьвечаная 600-годзьдзю Грунвальдзкай бітвы выстава, арганізаваная амбасадай Літвы ў Беларусі, адчыняецца сёньня ў Нацыянальным гістарычным музэі.

Як паведамляе БЕЛТА, у Літве на працягу 2010 году ажыцьцяўляецца дзяржаўная праграма ў справе сьвяткаваньня 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. Выстава “Памяць аб Грунвальдзкай перамозе” падрыхтаваная Мастацкім музэем Літвы сумесна з Міністэрствам замежных спраў Літвы і Варшаўскім нацыянальным музэем і складаецца з двух дзесяткаў стэндаў.

Пасьля Беларусі выстава будзе экспанавацца ў Украіне, Расеі, Чэхіі і Аўстрыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG