Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад запрасіў Лукашэнку наведаць з афіцыйным візытам Сырыю


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку наведаць Сырыю з афіцыйным візытам.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэклярацыі двух прэзыдэнтаў. Тэрміны візыту будуць узгодненыя па дыпканалах.

Б.Асад наведаў Беларусь зь першым афіцыйным візытам 26-27 ліпеня. А. Лукашэнка двойчы бываў у Сырыі — у 1998 і 2003 гадах. Першы раз ён сустракаўся яшчэ з бацькам Башара Асада Хафэзам, які кіраваў Сырыяй 30 гадоў, аж да сьмерці ў 2000-м годзе, і здолеў перадаць уладу сыну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG