Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіраць подпісы за Мілінкевіча будуць 5-6 тысяч чалавек


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
Ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча як кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі можа налічваць ад 5 да 6 тысяч чалавек.

Пра гэта "Свабодзе" паведаміў намесьнік старшыні руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч:

"Мы правядзем тры этапы фармаваньня ініцыятыўнай групы. Першы ўжо фактычна завяршаецца. Мы зьвярнуліся да актывістаў руху "За свабоду" пераважна ў рэгіёнах. Яны напісалі спэцыяльную заяву пра сваю згоду ўдзельнічаць у ініцыятыўнай групе і запоўнілі анкету. І мы маем сёньня ўжо больш за тысячу такіх дакумэнтаў.

На другім этапе мы будзем працаваць над стварэньнем выбарчага блёку. У яго ўвойдуць партнэрскія арганізацыі, якія таксама хочуць удзельнічаць у выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча. І таму мы плянуем павялічыць колькасьць ініцыятыўнай групы за кошт сябраў гэтых арганізацыяў.

Трэці этап — выхад на шырокія колы грамадзтва. Аляксандар Мілінкевіч на сёньня, можа, найбольш вядомая асоба сярод дзейных апазыцыйных палітыкаў. І таму мы зьвернемся да людзей, якія яго падтрымліваюць, з прапановай далучыцца да агульнай справы. Такім чынам, на момант падачы дакумэнтаў у ЦВК мы разьлічваем выйсьці на склад групы ў 5—6 тысяч чалавек".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG