Паводле нямецкай паліцыі, яшчэ 342 чалавекі атрымалі пашкоджаньні. Ахвяры сталі вынікам цісканіны на традыцыйным музычным шоў “Love Parade” – масавым сьвяце аматараў тэхнамузыкі, што адбывалася ў нямецкім Дуйсбургу.
На фэстываль сабраліся сотні тысяч наведнікаў, але да месца правядзеньня шоў быў адкрыты толькі адзін тунэль, ля выхаду зь якога і ўзьнікла цісканіна. Як паведамляе агенцтва Associated Press, паліцыя перакрыла падыход да месца правядзеньня фэстывалю з-за перапоўненасьці і абвясьціла праз гукаўзмацняльную сыстэму, каб тыя людзі, якім не хапіла месца, вярналіся назад.
Вядзецца расьсьледаваньне абставінаў трагедыі.
30 траўня 1999 году, у цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" у Менску загінулі 53 чалавекі – большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад навальніцы. Пасьля расьсьледаваньня справы суд прызнаў, што вінаватых у трагедыі няма.
Ці зробленыя высновы з трагедыі на Нямізе?
На Нямізе сабраліся сваякі загінулых