Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кожнага пісьменьніцкага саюзу – свой конкурс ў гонар Караткевіча


Сьледам за Саюзам Беларускіх Пісьменьнікаў літаратурны конкурс да 80-х угодкаў У.Караткевіча абвясьціла віцебская філія Саюзу Пісьменьнікаў Беларусі. Конкурс называецца “На вакацыі з Караткевічам”.

Умовы конкурсу прадзяржаўнай пісьменьніцкай суполкі больш жорсткія: да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросьце да 25-ці гадоў, тады як філія СПБ прапанавала далучацца літаратарам, маладзейшым за 35 год.

Незалежны пісьменьніцкі саюз прымае творы на конкурс да 1-га лістапада, а на адрас Віцебскай філіі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі іх трэба даслаць да 10-га кастрычніка.

Але галоўнае, што яны “мусяць адлюстроўваць як гісторыю Беларусі, так і вобраз сучаснага героя – чалавека працы цяперашняга часу, стваральніка духоўных, матэрыяльных і эканамічных каштоўнасьцей”. І “творчасьць мусіць быць скіраванай на стварэньне мастацкіх вобразаў высокай грамадзянскай, сацыяльнай і патрыятычнай скіраванасьці” -- так напісана ў гарадзкой газэце “Віцьбічы”, якая разам з суполкай СПБ зьяўляецца арганізатарам літаратурнага конкурсу.

Пытаньне, на якой мове мусяць быць напісаны творы ў гонар памяці Уладзімера Караткевіча, пакінута ў баку – пра гэта ва ўмовах конкурсу не сказана нічога. Але абвестка ў газэце за подпісам Тамары Гусачэнка, старшыні віцебскай філіі СПБ, пададзена па-расейску.

Творы пераможцаў конкурсу арганізатары абяцаюць надрукаваць у газэце “Віцьбічы”, а таксама іх абяцаюць уключыць у абласны літаратурны альманах “Дзьвіна”. У склад журы конкурсу, апрача літаратараў, увайшлі начальнік абласнога адзьдзела адукацыі І.Шчурок, начальнік абласной управы культуры М.Пашынскі, рэдактар газэты “Віцьбічы” Ніна Тулінава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG