Сёньня ў Менску разьвіталіся зь Ігарам Дабралюбавым. Адзін з найбольш вядомых беларускіх кінарэжысэраў памёр пасьля некалькіх інфарктаў і інсультаў на 77-м годзе.
У сталічны Дом кіно, дзе для публічнага разьвітаньня была выстаўленая труна зь целам Ігара Дабралюбава, прыйшлі сотні прыхільнікаў ягонага таленту. Тут былі і калегі-кіношнікі, і дэмакратычныя палітыкі, і дзяржаўныя чыноўнікі. Усіх іх зьяднала здольнасьць творцы рабіць добрае і разумнае кіно — на вякі. Зрэшты, ці магло быць інакш пры такім прозьвішчы — Дабралюбаў!