Выдавец крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Уладзімер Кудраўцаў зьвярнуся ў пракуратуру, каб тая распачала крымінальную справу супраць трох супрацоўнікаў раённай міліцыі.
У заяве на імя пракурора Крычаўскага раёну Ўладзімера Трывайлы Кудраўцаў вінаваціць старшых лейтэнантаў Эдуарда Краўцова, Сяргея Мачульнага, Юрыя Дзюбанава ў тым, што яны незаконна арыштавалі наклад апошняга нумара газэты. Акрамя таго ён патрабуе, каб пракуратура ўстанавіла асобу невядомага супрацоўніка ў цывільным, які ўдзельнічаў у арышце кур’ера газэты на вакзале райцэнтру.
Незаконны арышт газэты Ўладзімер Кудраўцаў называе крадзяжом ягонай маёмасьці:
“Падставай для учыненага крадзяжу з боку старшых лейтэнантаў сталіся крытычныя матэрыялы пра дзейнасьць раённай міліцыі. Такім чынам міліцыянты, як адказныя асобы, перашкодзілі мне ў маёй законнай прафэсійнай журналісцкай дзейнасьці і перасьледуюць мяне за крытыку”, зазначае у заяве выдавец недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Уладзімер Кудраўцаў.
Галоўнай тэмай арыштаванага нумару быў артыкул "НТВ зьнішчыла рэпутацыю прэзыдэнта Лукашэнкі” з камэнтаром Паўла Шарамета пра скандальны фільм расейскай тэлекампаніі “Хросны бацька”.
Кур’ера з 297 асобнікамі "Вольнага гораду" арыштавалі чацьвёра міліцыянтаў на крычаўскім аўтавакзале 9 ліпеня. Пазьней яго выпусьцілі, але газэты канфіскавалі. Выдаўцы пісьмова запатрабавалі ад пракурора і начальніка раённай міліцыі вярнуць арыштаваны наклад газэты.
Недзяржаўная газэта "Вольны горад" друкуецца ў Смаленску. Выданьне не зарэгістраванае. Паводле беларускага заканадаўства, у такім статусе газэта павінна выходзіць накладам, ня большым за 299 асобнікаў.