Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Guardian: Храм свабоды хістаецца


Шмат якія постсавецкія народы заблукалі па дарозе да дэмакратыі. І, як выглядае, нікому няма да гэтага справы. Пра гэта сёньня піша Пітэр Прэстан у газэце The Guardian.

Мы так прызвычаіліся да Сыльвіё Бэрлюсконі, што ўжо нават перасталі зьдзіўляцца. Што? Новы італьянскі закон, які забараняе праслухоўваць тэлефонныя размовы прэм'ера і яго сябрукоў? Бо іх “прыватнае жыцьцё” значна важнейшае за ўсё іншае, што адбываецца на цёмным баку грамадзкага жыцьця? Што? Новыя драконаўскія ўмовы, якія не дазваляюць газэтам усебакова і поўна апісваць справу да таго, як яна трапіць у суд – а яна туды ня трапіць, бо закон аб “прыватным жыцьці” і блізка яе туды не дапусьціць? І італьянскіх журналістаў ахапляе гнеў і адчай.

Вось тут у найслабейшым месцы храма эўрапейскай дэмакратыі зноў зьявілася расколіна. Але ёсьць і горшыя праблемы. Бэрлюсконі не адзін. І сапраўды, калі разгледзецца па краінах Эўразьвязу ,
Настала пара спыніцца і перавесьці дух.
а пасьля па-за яго межамі, паўсюль можна ўбачыць як хістаюцца тыя храмы. Дваццаць гадоў таму мы змагаліся за тое, каб прынесьці дэмакратычныя свабоды краінам па той бок жалезнай заслоны. Дзесяць гадоў таму мы змагаліся на ўсталяваньне законнасьці і правапарадку ў Іраку. Дзесяць хвілін таму мы змагаліся і гінулі за тое самае ў Афганістане. Дык настала пара спыніцца і перавесьці дух.

Праз некалькі дзён парлямэнт Вугоршчыны, нарэшце, прагаласуе за новую «Раду па сродках масавай інфармацыі» - орган, які зьбярэ разам радыё, тэлевізію і ўсе сродкі тэлекамунікацыі і паставіць іх пад уладу аднаго кіраўніка, які б прызначаўся урадам і рабочай групай, якая, у сваю чаргу, будзе прызначацца тым жа парлямэнтам (які робіць усё, што яму скажа ўрад).

Freedom House, амэрыканская дасьледная група, якая замярае якасьць дэмакратыі ў сьвеце, толькі што апублікавала даклад аб «нацыях у пераходным пэрыядзе», у якім разглядаецца стан справаў у 29 дзяржавах, якія шукаюць лепшых дарогаў пасьля падзеньня камунізму.
Яны затрымаліся ці нават коцяцца назад.
На жаль, падобна на тое, што шмат якія зь іх наагул нікуды ня рухаюцца. Яны затрымаліся ці нават коцяцца назад - у чатырнаццаці краінах сытуацыя ў 2009 годзе пагоршылася ў параўнаньні з папярэднім годам, прычым шэсьць з гэтых краінаў уваходзяць у склад Эўразьвязу. Гэта Вугоршчына, Польшча, Чэхія, Румынія, Славенія і Славаччына (якое займае апошняе месца, бо выглядае, што там праблемы зь незалежнасьцю судовай ўлады).

Найперш у вочы кідаецца, можа, і не Эўропа, а, хутчэй, былыя савецкія рэспублікі, цяпер сталі незалежнымі дзяржавамі, за выключэньнем краінаў Балтыі. У васьмі з гэтых постсавецкіх краінаў узьніклі і, мабыць, захаваюцца надалей, кажучы словамі Freedom House, «кансалідаваныя аўтарытарныя рэжымы», іншымі словамі, дыктатуры. Праз 20 гадоў пасьля распаду Савецкага Саюзу 221 мільён чалавек - 80% былога насельніцтва краіны - ня маюць магчымасьці карыстацца свабодамі, якія б заслугоўвалі гэтае імя.

Сама Расея за апошнія дзесяць гадоў адкацілася назад больш, чым хто-небудзь зь яе былых сатэлітаў. Карупцыя паглыбляецца з кожным годам, так што «ў шмат якіх дачыненьнях хабар стаў жыцьцёва неабходным кампанэнтам сыстэмы».
Расея адкацілася назад больш, чым хто-небудзь зь яе былых сатэлітаў.
А што належны выбарчы працэс, грамадзянская супольнасьць, незалежныя сродкі масавай інфармацыі? Здрыганіцеся і перагарніце старонку. Дзевяностыя, зь іх мэсыджам надзеі, даўно прамінулі. Больш ніхто на Захадзе не выступае з прамовамі пра цуды лячэньня дэмакратыяй. Брытанцы вернуцца дадому з Кабулу да 2015 году? Так, калі Дэвід Кэмэран даможацца свайго, але не спадзявайцеся, што пасьля іх сыходу ў Афганістане ўсталюецца дзейны дэмакратычны рэжым. Гэта учорашняя мара, Буша-Блэраўскі міраж. Сёньняшнія кашмары нагадваюць, хутчэй, пра Бэрлюсконі.

Італія важная тым, што гэта вялікая і адносна ўплывовая краіна. Вугоршчына важная тым, што ўсе яшчэ памятаюць пра яе паўстаньне супраць прыгнёту. Іншыя пяць краін-членаў Эўразьвязу важныя тым, што яны прайшлі тэст на свабоду і вытрымалі яе, перш чым далучыліся да Зьвязу.
Яны буксуюць і спаўзаюць назад, а мы нічога не робім.
Цяпер, калі яны буксуюць і спаўзаюць назад, мы нічога не робім. Эўразвяз змагаўся за тое, каб Эўропа аб'ядналася вакол ідэі свабоды на аснове агульных памкненьняў і мэтаў. Дэмакратыя – ня проста нейкі факультатыўны дадатак пасьля таго, як Эўропа перажыла Гітлера і Мусаліні, Франка і Салазара. У дэмакратыі была сама сутнасьць новай Эўропы, зь яе судамі і асамблеямі. А што цяпер? Бэрлюсконі, нягледзячы ні на што, далей пляце свае вясёлыя і брудныя інтрыгі. Балгарыя і Румынія яшчэ змагаюцца, не атрымліваючы ні дапамогі і маральнай падтрымкі. Чэхі і палякі застылі ў нерашучасьці.

І ўсё ж выглядае, што ўсё гэта нікога не турбуе. Быццам бы мы, махнуўшы рукой на ідэалізм, паціскаем плячыма, пабачыўшы рэпрэсіі, і пераходзім на другі бок вуліцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG