За кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука будуць зьбіраць подпісы 2000 чалавек.
Такое рашэньне прыняла сёньня Палітрада АГП. Пастаўленая задача сабраць 120 тысяч подпісаў, пры неабходных 100 тысячах. Гэта патрэбна зь улікам таго, што частка подпісаў можа быць прызнаная несапраўднай.
"Разам з тым наша партыя не адмаўляецца ад падтрымкі адзінага дэмакратычнага кандыдата, калі ён будзе абраны" – сказаў "Свабодзе" старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Гэтае ды іншыя пытаньні стратэгіі на выбарах 6 ліпеня абмяркуе Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.