ФБР паведаміла, што арышт стаў вынікам шматгадовага расьсьледаваньня ў чатырох штатах.
У паведамленьні ФБР таксама гаворыцца, што 8 зь 10 арыштаваных "выконвалі доўгатэрміновыя заданьні пад прыкрыцьцём".
Арышты былі праведзеныя ў нядзелю ў штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Масачусэтс і Вірджынія.
Чакаецца, што сёньня падазраваныя стануць перад судом. Усім арыштаваным былі выстаўленыя абвінавачаньні ў "дзеяньнях у якасьці агента замежнай дзяржавы без паведамленьня генэральнаму пракурору ЗША". Гэтае абвінавачаньне прадугледжвае пакараньне зьняволеньнем да пяці гадоў.
Васьмі "глыбока закансьпіраваным агентам" пагражае да дваццаці гадоў зьняволеньня за “змову з мэтай адмываньня грошай".