Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія СМІ шукаюць сэнс у газавай вайне


Расейскі газ ізноў бяжыць празь Беларусь, аднак канфлікт паміж няроўнымі суседзямі застаецца неўрэгуляваным, гаворыцца ў камэнтары нямецкай рэдакцыі Euronews --> http://de.euronews.net/2010/06/25/gas-fliesst-streit-schwelt-weiter/ .


Паводле італьянскага выданьня La Repubblica, цяпер Расея ў якасьці больш надзейнай краіны-транзытэра называе Ўкраіну. Як мяркуе аўтар артыкула, газавы канфлікт нанёс сур’ёзную шкоду дачыненьням паміж Масквой і Менскам.

«Застаецца, аднак, пытаньнем, у чым быў сэнс гэтага крызісу, які ўзьнік на жаданьне Масквы і быў ёю тэатральна разыграны. Ясна, што гэта быў сыгнал былому адданаму васалу Лукашэнку. Гэтыя чатыры дні напружанасьці выявілі нізкую надзейнасьць беларускай магістралі для трох эўрапейскіх кліентаў. І прапанова перанакіраваць газ па ўкраінскіх трубах, па якіх паліва трапляе ў Італію ды Францыю, можа стацца вельмі прывабнаю, найперш для Бэрліна і Варшавы», піша італьянскі журналіст.

Паводле аўтара артыкула, гэты дадатковы ўдар па іміджы Беларусі быў станоўча ўспрыняты на Захадзе, дзе беларускага кіраўніка нярэдка называюць «апошнім дыктатарам Эўропы» за грэблівае стаўленьне да дэмакратыі і таталітарны стыль кіраваньня. Што тычыцца Ўкраіны, то гэты беларуска-расейскі крызіс стаў цудоўнай рэклямай новага кіеўскага ўраду, адзначае La Repubblica.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG