Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі прэм'ер наведае Беларусь


Андрус Кубілюс
Андрус Кубілюс

У часе гэтага візыту кіраўнік літоўскага ўраду Андрус Кубілюс плянуе ўзьняць пытаньне будаўніцтва беларускай АЭС і абмеркаваць супрацоўніцтва дзьвюх краін для бясьпекі разьвіцьця ядзернай энэргетыкі ў рэгіёне.

Пра гэта Андрус Кубілюс заявіў сёньня на брыфінгу ў часе міжнароднага круглага стала "Рэгіянальныя праекты ў атамнай энэргетыцы", які праходзіць у Вільні з удзелам прадстаўнікоў 8 краін, Эўракамісіі і генэральнага дырэктара МАГАТЭ Юкія Амана.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода ў часе брыфінгу, літоўскі прэм'ер Андрус Кубілюс сказаў:

"Літоўскі ўрад выказваў заўвагі адносна прадстаўленых беларускім бокам матэрыялаў пра плянаваную беларускую АЭС, бо мы мяркуем, што сапраўды нестае пэўных дадзеных, і сапраўды хацелі б, каб у Беларусі больш уважліва паставіліся да нашай заклапочанасьці гэтым праектам АЭС.

Зь беларускім прэм'ерам у часе яго апошняга візыту ў Літву мы гаварылі пра супрацоўніцтва ў сфэры энэргетыкі і бясьпекі ядзернай энэргетыкі. Літва мае добры досьвед у гэтай сфэры, які прызнае і МАГАТЭ, учора якраз мы пра гэта размаўлялі з кіраўніком МАГАТЭ ў Вільні. Так што дыялёг зь Беларусьсю ў гэтай сфэры мы павінны працягваць і маем магчымасьць працягваць, паколькі я пляную ў бліжэйшым часе наведаць Беларусь. І мы шчыра імкнемся да таго, каб Беларусь разьвівала сваю ядзерную энэргетыку такім чынам, каб яе бясьпека адпавядала міжнародным стандартам. Літва гатовая ў гэтым дапамагчы Беларусі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG