Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы імёны марадэраў пад Смаленскам


Сьледчы камітэт пры пракуратуры РФ абнародаваў імёны тых, каго падазраюць у крадзяжы зь месца катастрофы польскага авіяляйнэра пад Смаленскам крэдытных картак загінулых пасажыраў.

Як паведамляе РБК, сьледзтва выявіла, што Сяргей Сыраў, Ігар Пуставар, Артур Панкратаў і Юры Санькоў, якія 10 красавіка знаходзіліся ў ачапленьні месца катастрофы, пасьпелі скарыстацца крэдытнымі карткамі загінулых палякаў. З картак было зьнята 60 тысяч 345 расейскіх рублёў (каля 1600 эўра).

Паведамляецца, што ў адносінах да вайскоўцаў заведзена крымінальная справа. Усе чатыры прызналіся і актыўна супрацоўнічаюць са сьледзтвам. Зь іх узятая падпіска аб нявыезьдзе.

Тры з чатырох вайскоўцаў, якіх вінавацяць у крадзяжы, былі раней асуджаныя: Сыраў – за рабаўніцтва, Панкратаў – за вытворчасьць, перавоз або продаж падробных грошай ці каштоўных папер, Санькоў – за крадзеж.

Раней упраўленьне ўнутраных спраў Смаленскай вобласьці абвяргала інфармацыю пра крадзеж плястыкавых картак зь месца авіякатастрофы. Не пацьвярджалі гэтага факту і ў Міністэрстве абароны РФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG