Заплянаваная таксама сустрэчв з прэм’ер-міністарм Азэрбайджану Артурам Расі-Задэ,наведаньне прамысловых і культурных аб’ектаў, – паведамляе БЕЛТА.
Візыт працягнецца да 4 ліпеня.
Чаго чакае Азэрбайджан ад супрацы з Беларусьсю? Якія зьмены адбыліся ў Азэрбайджане за год "Усходняга партнэрства"? З гэтымі пытаньнямі мы зьвярнуліся да дырэктара азэрбайджанскай службы радыё “Свабода” Кенана Аліева.
Наколькі сур’ёзны грунт маюць заявы пра супрацоўніцтва Азэрбайджану і Беларусі, пра што напярэдадні візыту А. Лукашэнкі ў Баку казалі і азэрбайджанскія, і беларускія дыпляматы? Гэтае пытаньне мы задалі кіраўніку бакінскага цэнтра нафтавых дасьледваньняў Ілхаму Шабану.