Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журы Канскага кінафэсту крануў лёс беларускіх эмігрантаў


Фільм маладога рэжысэра Аліўе Масэ-Дэпаса "Нелегал" (Illégal) сумеснай бэльгійска-француска- люксэмбурскай вытворчасьці атрымаў спэцыяльную ўзнагароду (прыз Таварыства аўтараў і кампазытараў драматычных твораў -- SACD) на 63-м міжнародным фэстывалі ў Канах.

Карціна дэманстравалася ў рамках фэстывальнай праграмы "Двухтыднёвік рэжысэраў", мэта якой — падтрымаць маладыя таленты і дапамагчы ў пракаце іх фільмаў.

Галоўныя героі поўнамэтражнай стужкі — беларуская жанчына і яе 13-гадовы сын, якія някепска жывуць у Бэльгіі ў нелегальных умовах, пакуль аднойчы паліцыя іх не арыштоўвае.

Што да галоўных ляўрэатаў фэстывалю ў Канах, то "Залатую пальмавую галінку" атрымаў рэжысэр з Тайлянду Апічатпонгу Вірасэтакулу за фільм "Дзядзька Бунмэ, які памятае свае былыя гады".

Прыз журы таксама быў уручаны рэжысэру з Рэспублікі Чад Махамат-Салеху Харуну за карціну "Чалавек, які крычыць".

Праз фэстывалю за лепшую рэжысуру атрымаў француз Мат'е Амальрык за стужку "Гастролі". Узнагароду за лепшы сцэнар — фільм "Паэзія", яго рэжысэр — карэец Чан Дон Лі.

Лепшай акторкай названая Жульет Бінош за працу ў "Заверанай копіі" , а прыз за лепшую мужчынскую ролю прысуджаны двум акторам — Хавіеру Бардэму і італьянцу Эліё Джэрмана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG