Агульны тэрмін "гепатыт" ахоплівае адразу некалькі відаў вострых і хранічных дыфузных запаленьняў пячонкі, якія маюць інфэкцыйна-віруснае паходжаньне. На гэты час мэдыкі вылучылі ажно 7 групаў гепатыту, ад А да G.
Гепатыт А, які ў народзе называецца жаўтухай і прычыны якога зьвязаныя найперш з гігіенічнымі ўмовамі, лічыцца адным з найменш агрэсіўных відаў. Пасьля перанесенай хваробы ў чалавека разьвіваецца пажыцьцёвы імунітэт, аднак толькі да гэтай формы, то бок да жаўтухі. Што тычыцца гепатытаў В і асабліва С, то яны найбольш небясьпечныя, бо пераходзяць у хранічныя працэсы і нярэдка цягнуць за сабой вельмі сур’ёзныя наступствы.
Гэтымі днямі Нямецкае таварыства гепатолягаў (спэцыялістаў у галіне пячоначных хваробаў) заклікала суайчыньнікаў-турыстаў з надзвычайнай асьцярожнасьцю паставіцца да магчымых паездак у Кіеў і ў Маскву. Гепатолягі спасылаюцца на агучанае гэтымі днямі паведамленьне кіраўніцтва ўкраінскага міністэрства аховы здароўя, у якім адзначаецца, што ва Ўкраіне назіраецца эпідэмія гэтай хваробы, найцяжэйшая ў параўнаньні зь іншымі краінамі Эўропы і СНД. Афіцыйная ж лічба — усяго толькі 9 тысячаў хворых — сьведчыць ня столькі пра маштабы захворваньня, колькі пра яго схаваны характар, прызнаюць украінскія адмыслоўцы. Гепатыт С, які пераважна перадаецца праз полавыя кантакты ці праз кроў, найбольш закранае групу насельніцтва ва ўзросьце ад 15 да 30 гадоў. У зьвязку зь ня надта дасканалай сыстэмай аховы здароўя і нізкім агульнаадукацыйным узроўнем насельніцтва маладыя ўкраінцы найчасьцей зьвяртаюцца да мэдыкаў толькі ў трох выпадках — каб прайсьці агульнае мэдычнае абсьледаваньне, каб запісацца ў донары ці прызыўнікі або ў крытычнай сытуацыі, калі хвароба ўжо набыла цяжкія формы.
У сувязі з гэтым нямецкія гепатолягі раяць сваім суайчыньнікам, якія зьбіраюцца ва Ўкраіну, не забывацца пра бясьпечны сэкс.
Што тычыцца Масквы, дык тут, адпаведна з дадзенымі службы галоўнага санітарнага лекара краіны Генадзя Анішчанкі, назіраецца, прычым таксама сярод моладзі, востры выбух віруснага гепатыту А. У параўнаньні зь мінулым годам колькасьць хворых на яго вырасла ў 3,7 раза. Прадстаўнікі нямецкага таварыства гепатолягаў рэкамэндуюць турыстам перад паездкай у расейскую сталіцу зрабіць прышчэпкі і ўстрымацца ад набыцьця ежы, якая прадаецца на вуліцах ці ў сумнеўных шапіках і сталоўках.
Нямецкае таварыства гепатолягаў у сваім звароце да насельніцтва не дае ніякіх парадаў адносна паездак у Беларусь. І калі верыць заявам адказных прадстаўнікоў Беларускага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з гепатытам, ехаць сюды ў госьці абсалютна бясьпечна. У краіне назіраецца стабільнае зьніжэньне колькасьці розных формаў гэтага захворваньня. Таксама адзначаецца, што ў бліжэйшыя гады колькасьць хранічных формаў і носьбітаў вірусаў гепатытаў В і С будзе яшчэ больш зьніжацца на тле падвышэньня агульнай дынамікі захворваньня ва ўсім сьвеце. Адзначаецца, што працэнт ахопу людзей, якім належыць праходзіць імунізацыю, дастаткова высокі. Ён нават перавышае стандарт Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя і складае 96—99%.
Калі гаварыць пра абсалютныя лічбы, то, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі штогод выяўляюць ад 7 да 10 тысячаў чалавек з рознымі формамі гепатыту. Прыкладна каля 70% зь іх інфікаваныя вірусам гепатыту С. Найчасьцей у Беларусі хварэюць жыхары вялікіх гарадоў ва ўзросьце ад 15 да 60 гадоў.
Тым часам лекары-практыкі раяць жыхарам краіны ўжо пры першых непрыемных сымптомах — такіх, як стомленасьць, страта апэтыту, пажаўценьне скуры ці склераў вачэй — здаць аналізы крыві. Калі наяўнасьць любога зь відаў віруснага гепатыту пацьвердзіцца, трэба абавязкова класьціся ў стацыянар, каб, па-першае, не заразіць сваіх блізкіх, а па-другое, спыніць разьвіцьцё захворваньня на клеткавым узроўні. Вірус, які трапіў у пячонку, ужо часткова разбурыў яе клеткі, і іх ужо, на жаль, не аднавіць. Аднак пры адпаведнай тэрапіі, дыеце можна прыпыніць працэс далейшага разбурэньня гэтага органу.