Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістак ізноў выклікаюць у міліцыю



Стала вядома, што на 19 траўня журналісткі Ірына Халіп, Сьвятлана Калінкіна, Марына Коктыш і Натальля Радзіна зноў выкліканыя ў Першамайскі РУУС Менску.

Інфармацыю пацьвердзіла Сьвятлана Калінкіна: "Так, заўтра мы павінны быць ў дазнаўцы Пусева, які паведаміў нам, што ёсьць ужо высновы экспэртаў, і ён нас з імі пазнаёміць. Але ці верне тэхніку, якая была ў нас забраная, ён, на жаль, не сказаў".

28 красавіка журналістак ужо выклікалі для азнаямленьня з экспэртызай канфіскаваных у іх кампутараў, але тады стала вядома, што патрабуецца новая экспэртыза, падчас якой экспэрты правераць асабістую інфармацыю.

Напрыканцы сакавіка на кватэрах Калінкінай і Халіп, а таксама ў офісе “Хартыі-97” прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі сілавых структураў канфіскавалі носьбіты інфармацыі, на якіх, аднак, нічога супрацьзаконнага знойдзена не было, пасьля чаго кампутары былі накіраваныя на дадатковую экспэртызу.

Паводле следчых, канфіскацыі і праверкі адбываюцца ў межах справы аб распаўсюджваньні паклёпніцкіх зьвестак пра старшыню гомельскага УКДБ Івана Каржа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG