Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зноў затрымалі цягнік, каб дагледзець актывістаў


Юры Варонежцаў
Юры Варонежцаў
Беларускія памежнікі правялі дагляд актывістаў АГП Віктара Гарбачова і Юр’я Варонежцава, якія вярталіся зь Вільні ў цягніку Вільня-Масква.

Паводле Віктара Гарбачова, памежнікі патлумачылі, што шукаюць «небясьпечныя для краіны друкаваныя матэрыялы»:

«У нас, натуральна, нічога не знайшлі, бо ўсё знаходзіцца ў галаве. Цягнік затрымалі на адну гадзіну. Пасажыры да гэтага аднесьліся вельмі нэгатыўна. Аднаму зь іх стала кепска, бо калі цягнік стаіць, не працуе вэнтыляцыя, і яму выклікалі доктара. Самі кантралёры кажуць, што чым бліжэй да выбараў, тым больш працы ў іх пачынаецца. Кажуць, што разумеюць, што нічога няма, але зьверху паступае каманда: «Праверыць!».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG