Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевыя актывісты заклікаюць да грамадзкай жалобы ў дзень пахаваньня польскай эліты


Актывісты аб’яднаньня «Вольная моладзь» разьвесілі па слупах на праспэктах Партызанскім і Незалежнасьці, а таксама на некаторых вуліцах Менску чорныя стужкі.


Актывісты «Вольнай моладзі» такім чынам заклікаюць неабыякавых людзей ушанаваць памяць польскай эліты, якая загінула пад Смаленскам, грамадзкай жалобай у дзень пахаваньня.

Мікіта Красноў патлумачыў «Свабодзе»: «Мы ня можам быць абыякавымі да гэтай трагедыі. Беларусь — адзіная краіна з суседзяў Польшчы, якая дагэтуль афіцыйна не абвясьціла жалобу па тых, хто загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.

Але простыя людзі ўспрынялі трагедыю як асабістую і выказвалі спачуваньне польскаму народу. Яны прыносілі да амбасады кветкі і запальвалі сьвечкі. Нават афіцыйны Саюз Палякаў зьвярнуўся да ўраду з прапановай абвясьціць жалобу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG