"Будынак ГЭС могуць пачаць будаваць у летнія месяцы", — заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік "Белэнэрга".
Кошт праекту — каля 100 мільёнаў даляраў. Фінансаваць будаўніцтва будзе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.
Станцыя павінна пачаць працу ў 2014 годзе.
Праектная магутнасьць — 23 МВт.
Беларусь плянуе пабудаваць на Заходняй Дзьвіне чатыры гідраэлектрастанцыі сумарнай магутнасьцю 120 МВт. Акрамя Полацкай ГЭС, будуць узьведзены таксама станцыі пад Верхнядзьвінскам, Віцебскам і Бешанковічамі.