“Сёньня я накіраваў ліст на імя кіраўніка прэзыдэнцкая адміністрацыі Ўладзімера Макея,-- сказаў спадар Гайдукевіч. – Мы просім дазволу на арэнду Палаца Рэспублікі для правядзеньня там кангрэсу зь удзелам 2,5 тысяч дэлегатаў. Нас задавальняе любы ўік-энд, пачынаючы з 20 траўня і да канца ліпеня. Мы запрашаем на форум гасьцей з “Адзінай Расеі”, “Справядлівай Расеі” і ЛДПР, а таксама з Партыі рэгіёнаў.
Калі з Палацам рэспублікі ня будзе атрымоўвацца, мы згодныя скараціць колькасьць дэлегатаў да тысячы і правесьці мерапрыемства у кіна-канцэртнай залі “Мінск”. Думаю, што наш зварот будзе чарговым тэстам для ўладаў на лібэралізацыю сытуацыі ў Беларусі”.
Спадар Гайдукевіч сказаў, што пакуль ня мае права называць канкрэтных удзельнікаў новага блёку. Але жадаючых у яго ўступіць нават болей, чым ён чакаў. Лідэр ЛДП таксама сказаў, што акрамя стварэньня новай грамадзкай арганізацыі, на мерапрыемстве будуць разглядацца яшчэ два пытаньні:
- Зацьвярджэньне праграмы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад ЛДП Сяргея Гайдукевіча.
- Зацьвярджэньне складу ініцыятыўнай групы Сяргея Гайдукевіча.