Спачатку затрымалі Яўгена Вішнякова і Максіма Чарняка. Іх абвінавацілі ў нібыта перавозе наркатычных сродкаў.
Пазьней затрымалі кіраўніцу Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Таісію Кабанчук, а таксама Ігара Казімірчыка “дзеля праверкі дакумэнтаў”.
Хутчэй за ўсе, актывістам БХД проста не дадуць сесьці на цягнік да Менску і адпусьцяць.