Адпаведнае рашэньне ўтрымліваецца ва ўказе прэзыдэнта N 116, паведамляе “Інтэрфакс”.
Тлумачыцца, што дадзенае рашэньне прынятае ў рамках шэрагу мерапрыемстваў па стварэньні неабходных умоваў «для далейшага разьвіцьця асобных відаў спорту, падрыхтоўкі спартоўцаў высокай клясы і спартовага рэзэрву, а таксама павышэньня ўзроўню выступленьняў на міжнароднай спартовай арэне беларускіх клюбаў».
Права на імпарт тытунёвых выбараў у Беларусь, паводле рашэньня кіраўніка дзяржавы, дадзена толькі дзяржпрадпрыемству "Беларусьторг" кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Імпарт тытунёвых выбараў ў краіну праз яго ажыцьцяўляюць таксама кампаніі British American Tobacco, Japan Tobacco International і Imperial Tobacco.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у 2009 годзе у Беларусь было імпартавана 514 млн штук цыгарэт, што на 58,3% менш за ўзровень 2008 году, у тым ліку з Расеі - 512,8 млн штук (на 58,3% менш). Імпарт тытунёвых вырабаў у Беларусь склаў $12,2 млн (на 57,8% менш, чым у 2008 году).