Пра гэта нашаму радыё паведаміў прэсавы сакратар МЗС Польчшы Пётр Пашкоўскі.
Пашкоўскі: “Пакуль ніякай інфармацыі няма. Як я разумею, гэтая група пакуль што фармуецца. Ніякіх падрабязнасьцяў у гэтай справе на сёньняшні дзень няма”.
Спадар Пашкоўскі паведаміў таксама, што на сёньняшні дзень няма і сьпісу беларускіх афіцыйных асобаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польчшы за ўдзел у перасьледзе сябраў СПБ пад кіраўніцтвам А.Борыс.
Пра стварэньне беларуска-посльскай групы экспэртаў дамовіліся на мінулым тыдні ў Кіеве кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка і міністар замежных спраў Польшчы Р.Сікорскі.