Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патавая сытуацыя ў Брусэлі: рэзалюцыя па Беларусі заблякаваная


Рэзалюцыя Эўрапейскага парлямэнту адносна перасьледу польскай меншасьці ў Беларусі ня будзе прынятая ў сераду, як плянавалася, а толькі на сакавіцкай сэсіі парлямэнту.


Паколькі сярод дэпутатаў не было згоды ў гэтай справе, старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк вырашыў перанесьці галасаваньне.

Супроць галасаваньня па рэзалюцыі выступілі дэпутаты-сацыялісты і камуністы, якія аргумэнтавалі гэта тым, што спачатку трэба пачакаць вынікаў візыту парлямэнцкай місіі ў Беларусь, -- паведамляе Польскае Радыё.

Ежы Бузэк правёў сёньня прэс-канфэрэнцыю для журналістаў польскіх рэгіянальных СМІ. Закранаючы сытуацыю з Саюзам палякаў Беларусі, Бузэк сказаў:

"Для Польшчы, безумоўна, найважнейшай зьяўляецца польская меншасьць у Беларусі. Але калі мы хочам вырашыць гэтую праблему, дык мусім паставіць яе значна шырэй. Трэба гаварыць аб пагрозах для дэмакратыі, для дэмакратычных свабодаў, для ўсіх незалежных арганізацый. У Беларусі зноў запоўненыя вязьніцы, і ня толькі прадстаўнікамі польскай меншасьці, часова арыштаванаванымі, але проста дзеячамі беларускай апазыцыі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG