Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі МЗС мае «фундамэнтальныя» прэтэнзіі да Расеі


МЗС Беларусі
МЗС Беларусі

Афіцыйны Менск ня бачыць лёгікі ў захаваньні мыта на расейскую нафту пры яе пастаўках у Беларусь ва ўмовах адзінай мытнай тэрыторыі.

Пра гэта заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, перадае Інтэрфакс.

Ён адзначыў, што першым пунктам у сьпісе прэтэнзій зь беларускага боку стаіць магчымасьць прымяненьня ад 1 ліпеня вывазнога мыта на нафту і нафтапрадукты пры пастаўках у Беларусь. Паводле спадара Еўдачэнкі, «гэта наша фундамэнтальная прэтэнзія». У ліку прэтэнзій фігуруе таксама «спэцэкспартэр газу — манаполія «Газпрома».

Акрамя таго, Беларусь мае прэтэнзіі наконт доступу на расейскі рынак дзяржаўных закупаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG