Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліку Борыс зноў чакае суд. Гэтым разам – гаспадарчы


Анжаліка Борыс
Анжаліка Борыс

Гарадзенскую фірму “Палёніка” чакае гаспадарчы суд, куды перадае матэрыялы абласная падатковая інспэкцыя. Фірмай кіруе Анжаліка Борыс —старшыня не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Празь фірму актывістам арганізацыі ўдаецца легальна ажыцьцяўляць асьветна-культурную дзейнасьць.


У Гарадзенскай абласной падатковай інспэкцыі Анжаліцы Борыс выдалі тры пратаколы праверак і паведамілі, што справа перадаецца ў гаспадарчы суд у зьвязку са шматлікімі выяўленымі парушэньнямі. Дата суду пакуль невядомая. Прэсавы сакратар Саюзу палякаў Ігар Банцар тлумачыць сытуацыю:

“Самае першае: нібыта нашая дамова з таварыствам “Вспульнота польска” ў Варшаве ня тычыцца бізнэсу, а зьяўляецца гуманітарнай дапамогай. А значыцца, мы з парушэньнем указу прэзыдэнта легалізуем гуманітарную дапамогу. Гэта асноўны закід, і, відаць, на гэтым будзе справа будавацца”.

Гаворка ідзе пра трыццаць тысяч даляраў, атрыманых з Польшчы на патрэбы фірмы “Палёніка”, зазначае Ігар Банцар:
Ігар Банцар

“Гэта былі грошы, атрыманыя згодна з дамоваю афіцыйна, прыходзілі на рахунак, зь іх здымаліся падаткі. Тым ня менш, зараз яны нам інкрымінуюць, што яны павінны былі быць аформленыя як гуманітарная дапамога, а не як грошы, атрыманыя паводле бізнэс-кантракту ад нерэзыдэнта РБ, якім зьяўляецца “Вспульнота польска”.

Адстойваць інтарэсы фірмы “Палёніка” ў гаспадарчым судзе мае адвакат Ігар Сазановіч. Ці можна лічыць, што грошы ад “Вспульноты польскай” былі менавіта гуманітарнай дапамогай?

Сазановіч: “Мы будзем яшчэ разьбірацца. Разумееце, там усё неадназначна. Мы лічым, што — не, падатковая лічыць, што — так. Усё будзе вырашацца ў гаспадарчым судзе”.

Дамовай аб супрацоўніцтве фірмы “Палёніка” з “Вспульнотай польскай” прадугледжана навучаньне польскай мове, прапаганда польскай культуры, арганізацыя канцэртаў польскіх выканаўцаў, сьвяточныя мерапрыемствы, а таксама мэтадычныя заняткі для настаўнікаў. Фірма “Палёніка” мелася таксама займацца турызмам, напрыклад, прывозіць турыстаў з Польшчы. Але гэта не атрымалася — няма ліцэнзіі. Ігар Банцар тлумачыць:

“Год, як судзімся зь Міністэрствам спорту і турызму, каб атрымаць ліцэнзію. Справа наўмысна зацягваецца, яна ў Вышэйшым гаспадарчым судзе знаходзіцца, але нібы стаіць на мёртвым месцы. Відаць, яны чакаюць, што зараз фірму закрыюць. А справа цягнецца хутка год, было відавочна, што нам беспадстаўна адмовілі ў ліцэнзіі. Я размаўляў з адвакатам, ён кажа, што гэта называецца — “недаатрыманы прыбытак” з нашага боку, бо мы маглі б аказваць турыстычныя паслугі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG