Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага студэнта на вакацыях перасьледуе міліцыя


Моладзевы грамадскі актывіст з Гомелю, Ігар Случак, якія цяпер вучыцца ў Эстоніі, у часе вакацыяў на радзіме перасьледуецца міліцыяй. Случак мае намер узяць удзел у мясцовых выбарах, што адбудуцца сёлета ўвесну. Раней ён ужо перасьледваўся за сваю грамадзкую актыўнасьць і у выніку быў вымушаны працягнуць вучобу за мяжой.

Увечары 18 студзеня да студэнта Тартускага універсітэта, Ігара Случака, патэлефанаваў лейтэнант 1- га гарадзкога аддзелу міліцыі лейтынант Ільля Крук. Як паведаміў Ігар Случак, міліцыянт прымушаў яго да сустрэчы, але катэгарычна не хацеў рабіць гэта па павестцы. Званок з міліцыі быў зроблены пасьля завяы Случака аб неправамерных дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі ці супрацоўнікаў унутраных войск у часе аднаго з хакейных матчаў ў Гомелі.

Моладзевы актывіст адмовіўся размаўляць, пакуль ня будзе павесткі. Праз 5 хвілін яму патэлефанаваў начальнік аддзела унутраных спраў Цэнтральнага раёна г. Гомеля маёр Шышкоў запатрабаваў, каб Случак з'явіўся ў міліцыі без павесткі ў 10 гадзін раніцы 19 студзеня і выказаўся ў тым сэнсе, што Случак зрабіў памылку, калі даслаў свой зварот. Прагучала і пагроза распачаць справу за непадпарадкаваньне патрабаваньню супрацоўніка міліцыі.

Ігар Случак адмвіўся з'яўляцца без павесткі, няглядзечы на пагрозьлівыя словы міліцыянта: “Вы да нас ўсё роўна прыйдзеце”.

Случак кажа, што засьцерагаецца магчымых правакацыяў і помсты за сваю прынцыповасць з боку з боку супрацоўнікаў міліцыі. Раней ён з дапамогай пракуратуры ўжо прыводзіў да дысцыплінарнай адказнасці некаторых супрацоўнікаў гэтага аддзелу і г. Гомеля.

Раней.Случак ўжо падвяргаўся перасьледу, у сувязі з чым быў вымушаны працягнуць сваё навучанне у Эстоніі. Ён не спыняе грамадскую актыўнасьць ня толькі у Эстонні , дзе вучыцца цяпер, але і на радзіме, дзе плянуе балятавацца на выбарах у Гомельскі гарадзкі Савет дэпутатаў вясной гэтага году.

“Магчыма, гэта пачатак выбарчай кампаніі ў беларусі, калі незалежных кандыдатаў хочуць запалохаць, як гэта было на папярэдніх выбарах”, лічыць Ігар Случак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG