Мерапрыемства ТБМ адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова. У 112-ю аўдыторыю праверыць свае веды прыйшлі 36 вучняў старэйшых клясаў з навучальных устаноў абласнога цэнтру і шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласьці.
Ініцыятар правядзеньня Пяціборства Міхась Булавацкі:
«Увогуле рэкорд у нас 41 удзельнік, але гэта было вельмі даўно. Большасьць — гэта ўдзельнікі розных абласных алімпіяд. Але сярод іх могуць быць і ня ўдзельнікі, бо інфармацыя ішла па школах, ліцэях, гімназіях. Гэта не праект аднаго Таварыства, гэта сумесны праект. Прычым дамова аб сумесным выкананьні гэтага праекту падпісаная ў 2003 годзе кіраўніком абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы і рэктарам унівэрсытэту, які цяпер міністар».
Адной зь першых з заданьнямі Пяціборства справілася магілёўская ліцэістка Анастасія:
«Я ўдзельнічала ў алімпіядах і па матэматыцы і па беларускай мове, у мяне былі прызавыя месцы. Мне было вельмі цікава паспаборнічаць і тут. Праўда, тут была гісторыя і геаграфія, а я ня дужа ведаю гісторыю, але я думаю, што вельмі добра справілася з заданьнямі».
Усьлед за Анастасіяй выйшаў з аўдыторыі школьнік Юры. Яго на пяціборства прывёў сябар:
«Мяне зьдзівіла тое, што тут аб’яднаныя некалькі вучэбных прадметаў. Усе твае веды выкарыстоўваюцца тут адначасова. Я сам задаволены сваім выступленьнем».
Пакуль вучні, якія прыехалі на школьныя алімпіяды з раёнаў, адольвалі цяжкасьці Пяціборства, іх настаўнікі чакалі за дзьвярыма. У настаўніка матэматыкі з Чавускага раёну Эдуарда Вітальевіча пацікавіўся, чаму ён прывёў сваіх вучняў на мерапрыемства грамадзкай арганізацыі:
«Па-першае, вучні павінны быць адукаванымі па ўсіх навуках. Мець агульную эрудыцыю. Па другое, яны жывуць у Беларусі і павінны добра валодаць беларускай мовай, да таго ж гэта дасьць ім стымул вучыць і іншыя навукі».
Хто перамог у Пяціборстве, стане вядома пазьней. Пераможцы будуць уганараваныя адмысловымі прызамі і дыплёмамі.
Упершыню інтэлектуальнае спаборніцтва прайшло ў 1999 годзе. Тады Міхась Булавацкі высьветліў, што заданьні алімпіядаў па матэматыцы прапануюцца школьнікам толькі на расейскай мове і паспрабаваў арганізаваць нефармальную алімпіяду, але па-беларуску. На яе прыйшло тры дзясяткі вучняў. Ад 2001 году спаборніцтва праводзіцца па пяці прадметах школьнай праграмы. Арыентаванае яно найперш на вучняў з матэматычнымі здольнасьцямі.