А празь некалькі месяцаў, 11 сакавіка, Літва адзначыць 20-я ўгодкі аднаўленьня сваёй незалежнасьці, і прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла напярэдадні, што разглядае магчымасьць запрашэньня на сьвяткаваньне прэзыдэнтаў суседніх дзяржаваў, у тым ліку Беларусі. У сувязі з гэтым было ўзгаданае і пытаньне адносна нявыдачы беларускім бокам генэрала Ўсхопчыка, якога абвінавачваюць у арганізацыі вайсковай апэрацыі супраць мірнага насельніцтва Літвы 13 студзеня 1991 году.
Прэзыдэнт заявіла пра запрашаньне Лукашэнкі напярэдадні даты, калі ўшаноўваюць памяць загіблых у выніку дзеяньняў савецкіх войскаў, якімі камандаваў генэрал Уладзімер Усхопчык.
Ён цяпер жыве ў Беларусі, і пракуратура Літвы рэгулярна і безвынікова дасылае заявы аб яго выдачы.
Даля Грыбаўаскайтэ прадэманстравала, як ужо адзначылі ў Літве, сваю цьвёрдасьць і пасьлядоўнасьць у разьвіцьці дачыненьняў зь Беларусьсю, якую яна называе важным палітычным і эканамічным партнэрам Літвы.
Прэзыдэнт пры гэтым падкрэсьлівае, што Літва ставіцца да Беларусі так, як увесь Эўразьвяз, які прызнаў палітыку ізаляцыі нядзейснай і спрабуе наладзіць дыялёг з Беларусьсю. У Літве ня чутна гучных пратэстаў з нагоды заявы Грыбаўскайтэ пра магчымае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі, але на нязручныя пытаньні адносна генэрала Ўсхопчыка даводзіцца даваць тлумачэньні.
Генпракуратура адказала прэзыдэнту
Прэзыдэнт Літвы паведаміла, што паводле высноваў пракуратуры, дзейная дамова зь Беларусьсю не дае юрыдычных падставаў для патрабаваньня аб выдачы Ўладзімера Ўсхопчыка.
“Калі дамова не дае такой магчымасьці, то чым пракуратура займалася 20 гадоў – імітавала працу? Дасылала просьбы, ведаючы, што грамадзяніна паводле гэтай дамовы ня выдадуць?” – заявіла Грыбаўскайтэ ў інтэрвію Літоўскаму радыё.
Літва патрабавала выдачы генэрала Ўсхопчыка ад 1996 году, і толькі цяпер упершыню прагучала, што дзейная дамова зь Беларусьсю не дае юрыдычных падставаў для патрабаваньня аб яго выдачы. У адказ на заяву прэзыдэнта Генпракуратура Літвы ужо заявіла, што робіць усе магчымае, каб Уладзімера Ўсхопчыка і Станіславу Юонене выдалі Літве.
Тэрмін даўніны
Генпракурор Літвы Альгімінтас Валанцінас заявіў інфармацыйнай агенцыі BNS, што "Выкарыстоўваецца кожная магчымасьць, паколькі гэта нармальна, што мы паўтараем нашыя прозьбы, калі кіраўнік дзяржавы робіць пэўныя заявы". Генпракурор таксама адзначыў, што ня можа цяпер дакладна сказаць, ці існуюць абставіны, якія паўплываюць на тэрмін даўніны злачынства, і ці надыходзіць такі тэрмін у справе з генэралам Усхопчыкам пасьля 20 гадоў ад даты злачынства.
На гэтым тыдні Літоўская генпракуратура атрымала адказ зь Беларускай генпракуратуры, у якім цьвердзіцца, што Літве ня будзе прадстаўленая дапамога ў справе 13 студзеня. Паўторны зварот з прозьбай выканаць адпаведныя працэсуальныя дзеняньні ў дачыненьні да падазраваных Уладзімера Ўсхопчыка і Станіславы Юонене ўу Беларусь было адасланае ўвосень 2009 году.
Дзень памяці і сумневаў
13 студзеня – дзень, у які ушаноўваюць памяць загіблых. Загінулі мірныя людзі – 14 чалавек, у іх ліку 18-гадовая дзяўчына, і тысячы пацярпелі ў часе штурму савецкімі войскамі тэлевежы і будынку Літоўскага радыё і тэлебачаньня.
Гэтыя будынкі савецкім вайскоўцам удалося тады захапіць, але каля Сойма ― тады будынку Вярхоўнай рады Літвы – танкі і вайскоўцаў спыніў шматысячны натоўп бяззбройных людзей, якія стаялі на моцным марозе дзень і ноч. Іх адзінай зброяй была песьня ― таму і зьявілася назва «сьпеўная рэвалюцыя». Я была там таксама, разам зь іншымі многімі беларусамі, разам са сваімі літоўскімі калегамі і сябрамі, там можна было пабачыць розныя сьцягі, ня толькі літоўскія, і, вядома, там лунаў і бел-чырвона-белы. Здаецца, там усе былі тады, каго я толькі ведала, і панаваў сапрўды незабыўны настрой.
Незалежнасьць у Літве ― каштоўнасьць, якая цэніцца высока, але цяперашнімі палітыкамі ў Сойме і кабінэтам міністраў бальшыня людзей у Літве не задаволеныя і, паводле апытаньняў, ня будзе больш за іх галасаваць.
Ці магло б паўтарыцца 13 студзеня?
Стаўленьне да даты, у Літве ня толькі рамантычна-узьнёслае. Ёсьць і скепсіс, і расчараваньне і ў настроях людзей, і у СМІ. Аналітыкі разважаюць, ці адстойвалі б так людзі Літвы сваю краіну цяпер, і адказы ў іх неадназначныя.
Летась у студзені, акурат празь некалькі дзён пасьля ўгодкаў таго дня, калі тысячы рызыкавалі жыцьцём, каб адстаяць гэты будынак, 7 тысяч чалавек прыйшлі сюды з акцыяй эканамічнага пратэсту, якая завершылася разьбітымі шыбамі. Мітынгоўцы патрабавалі не зьніжаць пэнсіі і заробкі, ня ўводзіць новыя падаткі, не ствараць новыя міністэрствы. Будынак Сойму да трэцяга паверха быў закіданы яйкамі. Паліцыя ўжыла супраць агрэсіўных дэманстрантаў дубінкі і сьлезацечны газ. Шмат у Літве пасьля было сказана горкіх словаў з нагоды амаль супадзеньня датаў таго мітынгу і Дня абаронцаў Свабоды. Сёлета адна з непарлямэнцкіх партыяў Літвы таксама правядзе пікет 15 студзеня – абяцаюць, што беспарадкаў не будзе.
Зь іншага боку, адчувальныя спробы надаць ушанаваньню памяці 13 студзеня цёплы, нефармальны настрой.
У Літве ўжо пачаліся імпрэзы ― вялікія вогнішчы каля будынкаў тэлевежы, Сойму і нацыяльнага радыё і тэлебачаньня. Людзі размаўляюць, узгадваюць, частуюцца салдацкай гарбатай, гэта такія душэўныя і нефармальныя па сутнасьці імпрэзы. Таксама ўчора ўвечары каля сотні маладых людзей ушанавалі памяць загіблых шэсьцем з факеламі. Шэсьце ладзіў Літоўскі нацыяналістычны фронт, і ў ім узялі ўдзел і скінхэды, але ўсё прайшло мірна і спакойна.