Намесьнік старшыні партыі Яраслаў Раманчук распавядае для «Свабоды»:
«Сучасная цывілізацыя будуецца на праве ўласнасьці. Чалавек, фірма, краіна, якія жывуць паводле прынцыпу „Не скрадзі!“, багатыя і заможныя.
А ў Беларусі права ўласнасьці парушаецца паўсюдна. Галоўны злодзей у нас — дзяржава. Не краіна, а вэртыкаль. Не Радзіма, а намэнклятура. Гэта палітыкі і чыноўнікі, якія распараджаюцца чужой маёмасьцю, актывамі, рэсурсамі альбо зямлёй.
Праз гэтую кампанію мы хочам абараніць правы ўласнасьці дзясяткаў тысячаў уладальнікаў дамоў у гарадах, соцень тысячаў прадпрымальнікаў і дробных акцыянэраў, мільёнаў укладчыкаў. А таксама прадухіліць масавы рабунак дзяржаўнай уласнасьці».