Паводле самога салдата, днямі яго павінны былі прызнаць непрыдатным да службы ў войску. Аднак 14 сьнежня доктарка сказала Вячорку, што яго тэрмінова выпісваюць. Менавіта на панядзелак была заплянаваная кансультацыя з кардыёлягам, які праводзіць абсьледаваньне сардэчна-судзіннай сыстэмы Франака.
Хлопец паведаміў, што ў мэдычнай картцы яму адмянілі тыя дыягназы, якія паставілі ў часе абсьледаваньня, і тэрмінова накіравалі ў вайсковую частку.