Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія будзе сачыць за лёсам Тацяны Шапуцькі


Урмас Паэт
Урмас Паэт

Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт узьняў пытаньне наконт адлічэньня Тацяны Шапуцькі падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Паўночных краінаў, краінаў Балтыі і Нямеччыны.

Такім чынам міністар адрэагаваў на зварот некалькіх буйных грамадзкіх аб’яднаньняў Эстоніі. Яны прасілі Урмаса Паэта садзейнічаць абароне Тацяны Шапуцькі, якую адлічылі з унівэрсытэту за ўдзел у грамадзкім форуме праграмы «Ўсходняе партнэрства».

Прадстаўнік групы падтрымкі Беларусі Яўген Крыштафовіч заявіў, што рэпрэсіі ў адносінах да студэнткі сьведчаць пра практыку ўцісканьня грамадзянскай актыўнасьці ў Беларусі.

«Мы лічым, што студэнты не зьяўляюцца рабамі краіны, і ВНУ ня можа парушаць іх права на вольнае перамяшчэньне», — заявіў сп. Крыштафовіч.

Яўген Крыштафовіч дадаў: «Тацяна Шапуцька ўваходзіць у склад рады найбуйнейшай дэмакратычнай моладзевай арганізацыі Беларусі „Малады фронт“. Сябры гэтай арганізацыі рэгулярна зазнаюць ціск з боку ўладаў, некаторыя зь іх і зараз сядзяць у турме, як, напрыклад, Арцём Дубскі, якога арганізацыя „Міжнародная амністыя“ прызнала вязьнем сумленьня».

Група падтрымкі папрасіла міністра замежных спраў Урмаса Паэта зьвярнуць увагу Эўразьвязу на бесьперапынныя рэпрэсіі супраць студэнтаў і моладзі ў Беларусі і паспрыяць ім атрымаць адукацыю за мяжой.

Міністар замежных спраў Эстоніі запэўніў, што Эстонія будзе сачыць за тым, як будзе разьвівацца сытуацыя ў справе аднаўленьня Тацяны Шапуцькі на вучобе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG