Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры арышты за яйкі ў "рэжым"

абноўлена

 Наста Машчава
Наста Машчава

У Заводзкім судзе Менску прайшлі суды над актывістамі руху “Маладая Беларусь”. Ягора Баброва і Паўла Пракаповіча пакаралі 15 суткамі арышту, Андрэя Кузьмінскага асудзілі на 7 сутак. Суд на Настай Машчавай перанесены на заўтра.

Яны былі затрыманы ўчора. Маладыя людзі каля ўнівэрмагу “Беларусь” усталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай подпіс: “Ня любіш рэжым — кінь у мяне”. Побач са стэндам паставілі скрыню зь яйкамі. Знайшліся ахвотныя, і некалькі яек паляцелі ў стэнд.

На ўсіх затрыманых актывістаў “Маладой Беларусі” склалі пратаколы, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Ноч яны правялі ў Завадзкім РУУСе.

Павал Пракаповіч

Андрэй Кузьмінскі

Наста Машчава

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG