Адвакатка Тамара Сідарэнка наведала свайго падабароннага ў магілёўскай калёніі (ПК №19).
Дубскі выглядае вельмі схуднелым, гаворыць Сідарэнка, за час знаходжаньня ў калёніі ён страціў 8 кіляграм вагі. Акрамя таго, як высьветлілася, Арцём Дубскі галадаваў 3 дні на знак пратэсту супраць дзеяньняў адміністрацыі, якая забараняла перадаваць палітвязьню кнігі, паведамляе прэсавая служба незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Арцём Дубскі знаходзіцца за кратамі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня. Хлопца пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі, абвінаваціўшы, як і іншых удзельнікаў “справы 14-ці”, у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас студзеньскіх акцый пратэсту прадпрымальнікаў у 2007.