Ён правядзе сустрэчы з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам, прэм'ер-міністрам Цігранам Саркісянам і міністрам замежных спраў Эдвардам Налбандзянам.
Паводле прэсавай службы МЗС, Мартынаў абмяркуе актуальныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва –эканамічнай сфэры, узаемадзеяньне Беларусі з Армэніяй ў міжнародных арганізацыях (ААН, АБСЭ, Рада Эўропы).
Армэнія і Беларусь сярод іншых краінаў далучаны да праграмы “Усходняе партнэрства» Эўрапейскага зьвязу.