На сустрэчу зь Зянонам Пазьняком сабраліся ня толькі студэнты. Прыйшлі таксама і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Літве, і актывісты Таварыства Беларускай Культуры ў Вільні.
У сваім выступе спадар Пазьняк гаварыў пра складанасьці ў сучасным беларускім жыцьці і правалы дэмакратычных сілаў у палітычнай барацьбе. Тым ня менш, ён выказаў спадзяваньні на беларускую моладзь, якую лічыць здатнай і сумленнай.
Фотаздымкі даслала студэнтка ЭГУ Кацярына Сьцяпанава, якая ўвесну была грамадзкім рэдактарам нашага радыё.