Вольга Карач паведаміла карэспандэнту Свабоды, што пра гэты “ліст” даведалася сёньня, хаця ён надрукаваны 13 кастрычніка, і яна яго не дасылала ў рэдакцыю “Советской Белоруссии”, бо не чытае гэтай газэты.
“Таму мяне вельмі зьдзівіла, што гэта “рэдакцыйная пошта”. Гэты артыкул быў напісаны больш за месяц таму ў адказ на адкрыты ліст Віталя Рымашэўскага адносна ўдзелу ў выбарах адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад АДС. Мой артыкул друкаваўся шмат дзе -- у маім блогу, у “Віцебскім кур’еры”. Ішоў па розных рассылках. Ня ведаю, адкуль яго ўзяла “Советская Белоруссия”, чаму яна менавіта цяпер прачнулася, гэта для мяне дзіўна”.
Гэта ня сварка паміж пэрсонамі, а палітычная дыскусія.
“У артыкуле гаворка ідзе менавіта пра праймэрыз, а не — як піша “Советская Белоруссия” — “пра некаторыя палітычныя норавы”. Артыкул насамрэч тычыцца спрэчкі пра мэханізм вызначэньня адзінага кандыдата ад дэмсілаў. І калі пакінулі толькі пра БХД, то гэта выглядае дзіўна для мяне. Што гэта нібыта нейкая сварка. Гэта ня сварка паміж пэрсонамі, а палітычная дыскусія”.
Аднак спадарыня Карач пацьвярджае ўсё, што засталося ў “лісьце” адносна БХД. Адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец з гэтымі фактамі не пагаджаецца:
“Я разумею, чаму зьявіўся такі ліст і чаму ён надрукаваны ў “Советской Белоруссии”. Прычына ў тым, што баіцца рэжым і баіцца старая апазыцыя, бо зьявіцца новая сіла. Рэжым баіцца, што ён будзе зьменены. Старая апазыцыя баіцца, і не беспадстаўна, што яна ўжо нікому не патрэбная. Бо за апошні год БХД вырасла ў 4 разы і працягвае расьці. Паколькі рыхтуецца зьезд БХД, паколькі ў нас умацоўваюцца стасункі з цэрквамі, мы ўсталявалі партнэрскія сувязі з найбуйнейшымі хрысьціянска-дэмакратычнымі партыямі ў Эўропе, то становіцца зразумелым, што ідзе новае пакаленьне, новая сіла, якая галоўным зьместам
Для старой апазыцыі гэта таксама непрымальна, бо яна ёсьць ідэалягічнай мяшанкай
Паводле П.Севярынца, “Советская Белоруссия” час ад часу “выцягвае і палошча брудную апазыцыйную бялізну”.
“У дадзеным выпадку выцягнулі такую бялізну Вольгі Карач і яе папаласкалі. Віталь Рымашэўскі, чыё імя там закранутае, рыхтуе тэкст у адказ. Але ўвесь зьмест гэтай кампаніі — чым бліжэй зьезд БХД, тым болей такой нэрвовай рэакцыі і ў рэжыму, і ў некаторых апазыцыйных дзеячаў”.