Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Славакіі наведае Беларусь


Міраслаў Лайчак
Міраслаў Лайчак

Пра гэта паведаміў Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Марыян Сэрватка.

“Пры пэўных умовах з абодвух бакоў плянуюцца візыты афіцыйных асобаў Славакіі ў Беларусь і наадварот. У бліжэйшы час Беларусь наведае міністар замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак”, — паведаміў Сэрватка.

7 верасьня ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі адкрыецца выстава славацкіх мастакоў-прымітывістаў “Галерэя наіўнага мастацтва Кавачысы”, паведамляе Інтэрфакс.

“Спадзяюся, Лайчак возьме ўдзел у адкрыцьці гэтай выставы”, — дадаў амбасадар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG