Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці падпіша Лукашэнка пагадненьне?


Чакаецца, што на нефармальным саміце АДКБ сёньня А.Лукашэнка падпіша пагадненьне аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня.


31 ліпеня Аляксандар Лукашэнка удзельнічае у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — сябраў АДКБ, якая праходзіць у горадзе Чалпон Ата (Кыргызстан).

Плянуецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць пытаньні дзейнасьці Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі. У тым ліку і фармаваньне скаардынаванай інфармацыйнай палітыкі дзяржаў — сябра ў АДКБ.

Напярэдадні візыту памочнікі прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі абмяняліся заявамі. З расейскага боку Сяргей Прыходзька заявіў, што

“Калі Лукашэнка туды паедзе, то павінен падпісаць дакумэнты” па стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня, заявіў напярэдадні сустрэчы памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька.

“Беларусь, як сувэрэнная незалежная дзяржава, сама будзе вызначаць, якія менавіта дакумэнты АДКБ і ў якія тэрміны падпісваць”, - адказаў на заяву расейскага калегі памочнік прэзыдэнта Беларусі Валянцін Рыбакоў.

У Кыргызстан Аляксандар Лукашэнка прыбыў са сваім 5-гадовым сынам Колем.

Кіраўнік Беларусі праігнараваў апошнюю сустрэчу кіраўнікоў краінаў АДКБ, якая праходзіла ў Маскве 14–17 чэрвеня 2009 году. Прычына — “малочная вайна” паміж Беларусьсю і Тады Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расею больш за 1000 відаў беларускіх малочных прадуктаў з-за таго, што на іх не былі аформленыя дакумэнты ў адпаведнасьці з расейскім тэхнічным рэглямэнтам на малако.

Беларускі бок назваў рашэньні маскоўскага саміту нелегітымнымі.

ШТО ТАКОЕ АДКБ
?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG