Напярэдадні сустрэчы кіраўнік Беларусі заявіў, што мае намер зрабіць захады па самым жорсткім кантролі выкананьня урадам ягоных даручэньняў.
«Найперш гэта тычыцца рэалізацыі прадукцыі, якая сёньня назапасілася на складах. Я б не сказаў, што праблемы са збытам носяць нейкі абвальны, крытычны характар, але тое, што гэта недапушчальны узровень – гэта факт» -- заявіў Лукашэнка.
Камэнтуючы прапановы аб аказаньні бюджэтнай падтрымкі прадпрыемствам, Лукашэнка сказаў: «Бюджэт не разьлічаны на тое, каб аказваць такую масіраваную падтрымку тым прадпрыемствам, якія павінны зарабляць самі. Гэта аксіёма»