Толькі восем дэлегатаў з 385-асабовай асамблеі прагаласавалі супраць рэзалюцыі, тым часам як больш за палову прысутных галасавалі за. Асамблея не вядзе дакладнага падліку галасоў, дэлегаты галасуюць падняцьцем карткі.
Рэзалюцыя ня мае абавязковай сілы і ўяўляе сабою палітычную заяву.
Прыняцьце гэтай рэзалюцыі суправаджалася пратэстамі з боку расейскай дэлегацыі, кіраўнік якой Аляксандар Казлоўскі ў пятніцу заявіў, што ён быў асабіста абражаны. На знак пратэсту супраць рэзалюцыі кіраўнік расейскай дэлегацыі сказаў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў кіраўніцтва ПА АБСЭ.
А.Казлоўскі сьцьвярджаў, што згаданая рэзалюцыя – гэта спроба перапісаць гісторыю. “Тут быў абражаны я асабіста, мае людзі былі абражаныя, абражаныя людзі, якія ведаюць, што такое Другая сусьветная вайна”, – сказаў А.Казлоўскі.
Раней кіраўнік расейскай дэлегацыі заявіў, што Вільню Літве вярнулі толькі дзякуючы пакту Молатава-Рыбэнтропа, які быў заключаны ў 1939 годзе паміж нацыстоўскай Нямеччынай і СССР.
У рэзалюцыі, якая выклікала абурэньне расейскай дэлегацыі, асуджаюцца абодва таталітарныя рэжымы ХХ стагодзьдзя – нацысцкі і сталінісцкі, у ёй нагадваецца пра абавязаньні сяброў АБСЭ “ясна і адназначна” асудзіць таталітарызм.
У дакумэнце выказваецца “глыбокая занепакоенасьць праслаўленьнем таталітарнага рэжыму, у тым ліку публічнымі дэманстрацыямі, падчас якіх станоўча ацэньваецца насысцкая і сталінская мінуўшчына”, а таксама выказваецца папярэджаньне з прычыны ўзмацненьня экстрэмісцкіх рухаў, сярод іншага – нацыстаў і скінгэдаў.
“Нагадваючы, што веданьне гісторыі дапамагае пазьбегнуць паўтарэньня гэткіх злачынстваў у будучыні, і што шчырае і грунтоўнае абмеркаваньне гісторыі будзе спрыяць прымірэньню на падставе ісьціны і ўшанаваньня памяці загіблых... Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ зноў пацьвярджае сваю адзіную пазыцыю, якая адкідае таталітарнае кіраваньне ў якой бы то ні было форме незалежна ад яго ідэалягічнай базы”, – гаворыцца ў тэксьце праекту рэзалюцыі.
Аўтары рэзалюцыі літоўскі парлямэнтар Вілія Алякнайце-Андрыкене і славенец Рабэрта Батэлі заклікаюць “працягнуць вывучэньне таталітарнай спадчыны і павышаць інфармаванасьць грамадзкасьці”, просяць “урады і парлямэнты дзяржаваў-удзельніц цалкам пазбавіцца ад структураў і мадэляў паводзінаў, скіраваных на тое, каб прыхарошыць мінуўшчыну” і заклікаюць дзяржавы адкрыць свае гістарычныя і палітычныя архівы, змагацца супраць ксэнафобіі і агрэсіўнага нацыяналізму.
(паводле AP, BNS і delfi.lt)