Паводле прэс-службы беларускага прэм’ера, будуць абмеркаваныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва.
Раней Сяргей Сідорскі паведаміў, што мае намер абмеркаваць з Андрусам Кубілюсам магчымасьць правядзеньня сёлета ў Літве буйнога эканамічнага форуму з удзелам Беларусі і балтыйскіх краінаў. Ён спадзяецца, што гэты форум “залучыць у Беларусь новых інвэстараў з Эўразьвязу і скандынаўскіх краінаў”.
Літва не пагаджалася з тым, "што дзеля прагматычных мэтаў могуць быць забытыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі"
На пачатку чэрвеня на 15-й міністэрскай сэсіі Рады краінаў Балтыйскага мора ў Эльсыноры (Данія) было вырашана даць Беларусі ад 1 ліпеня 2009 году статус назіральніка ў гэтай арганізацыі.
Падчас выступу ў сакавіку перад студэнтамі ЭГУ ў Вільні Андрус Кубілюс выказаў упэўненасьць, што Беларусі патрэбныя перамены.
Паводле Кубілюса, Літва бачыць "пэрспэктывы пазытыўнага супрацоўніцтва" зь Беларусьсю і заўсёды выступала за разьвіцьцё дыялёгу паміж ЭЗ і Беларусьсю. Аднак Літва, як падкрэсьліў літоўскі прэм'ер, ніколі не пагаджалася з тым, "што дзеля прагматычных мэтаў могуць быць забытыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі".
Паводле БЕЛТА, падчас візыту Андрус Кубілюс таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі літоўскай дыяспары.