Такое пытаньне на старонках аналітычнага італьянскага парталу Equilibri.net ставіць экспэрт у галіне дачыненьняў ЭЗ з усходнеэўрапейскімі краінамі Франчэска Ёвінэ.
Як піша аўтар, сёньня Беларусь мусіць выбіраць: або новыя магчымасьці для дэмакратыі ды інвэстыцыйныя прапановы — або Расея, якая ніколі не крытыкавала дыктатарскі стыль кіраваньня Лукашэнкі і забясьпечвала краіну энэргіяй.
Паводле італьянскага аналітыка, аднаўленьне дачыненьняў паміж Брусэлем і Менскам — важны крок да выхаду Беларусі з ізаляцыі, якая ўсталявалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2004 году ў выніку ўведзеных ЭЗ санкцыяў. Тым ня менш, піша аўтар, пытаньняў наконт будучых дачыненьняў зь Беларусьсю ў Эўразьвязу застаецца нямала.
Гэта і энэргетычны шантаж Менску з боку Расеі, і прызнаньне Беларусьсю сэпаратысцкіх рэспублік Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, і ракетная праблема, зьвязаная з усталяваньнем расейскай зброі на тэрыторыі Беларусі, і супрацоўніцтва з Іранам у ваеннай галіне.
Як піша італьянскі экспэрт, Беларусь — краіна, якая адчула на сабе наступствы фінансавага крызысу. Пасьля таго як беларускі ўрад зрабіў адпаведныя захады і дэвальваваў нацыянальную валюту на 20%, Міжнародны валютны фонд выдзеліў краіне крэдыт у 2 мільёны даляраў. Лукашэнка разьлічвае таксама атрымаць мільярдны крэдыт і ад Расеі, стасункі зь якой у Менску апошнім часам істотна пагоршыліся.
Паводле аўтара, будаўніцтва трубаправоду North Stream ды ажыцьцяўленьне такіх праектаў, як South Stream і Nabucco, можа цалкам пазбавіць Беларусь яе галоўнага козыра — той стратэгічнай ролі, якую краіна пакуль адыгрывае ў транзыце расейскіх энэрганосьбітаў у Эўропу.
“Тыя сыгналы, якія апошнім часам падае Брусэлю Менск, дадаюць аптымізму, аднак пакуль усё ж цяжка казаць пра сапраўдную дэмакратызацыю Беларусі і яе інтэграцыю з эўраатлянтычным рэгіёнам”, — піша Equilibri.net.
Беларусь усё яшчэ мае вельмі цесныя сувязі з Расеяй, і ёй пакуль вельмі цяжка знайсьці жыцьцяздольную альтэрнатыву ўнікальным партнэрскім дачыненьням з Масквой.
Цяперашняя палітыка Лукашэнкі зь яе далучэньнем да “Ўсходняга партнэрства” — чарговы варыянт савецкай ідэалягічнай матрыцы”.