Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацкім актывістам прысудзілі двое сутак арышту


Віктар Калесьнік
Віктар Калесьнік
Затрыманых учора актывістаў Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава судзьдзя Полацкага суду Натальля Дзеравянка прызнала вінаватымі ў дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы.

Мінулую ноч абодва правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Пасьля суду іх завезьлі туды ж яшчэ на суткі.

Віктар Калесьнік паведаміў, што сьведкамі ў судзе былі міліцыянты, якія блыталіся ў паказаньнях, бо ня бачылі ні працэсу затрыманьня, ні таго, што адбывалася раней — каля кавярні, дзе актывісты сабраліся за кавай.

Пра тое, што яны нібыта лаяліся матам, Віктар Калесьнік і Аляксандар Калінцаў даведаліся ў міліцэйскай машыне, калі міліцэйскі патруль затрымаў іх каля кавярні і загадаў ехаць у пастарунак. Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што затрымліваюць актывістаў за дробнае хуліганства.

Якраз учора Віктар Калесьнік атрымаў адмову з Полацкага гарвыканкаму, куды ён зьвяртаўся па дазвол на правядзеньне пікету да ўгодкаў Чарнобыльскай аварыі. Праводзіць акцыю актывістам забаранілі, і спадар Калесьнік пэўны, што арышт на двое сутак яму з Аляксандрам Калінцавым прысуджаны не выпадкова — каб яны ня зладзілі ў Полацку несанкцыянаванае мерапрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG