Хірург Андрэй Дробыш быў зьбіты пасьля затрыманьня на вуліцы нібыта за лаянку. Пацярпелы расказвае, што дапамагаў на вуліцы падняцца чалавеку, калі прыехаў патруль, і замест падзякі міліцыянты яго аблаялі. Ён выказаў абурэньне, і яго затрымалі. Потым білі ў аўтамабілі, дадалі ў пастарунку. Білі паміж ног міліцэйскімі ботамі. Траўмы засьведчылі дактары: гэтыя сьведчаньні ёсьць ў справе. Але міліцыянты Раман Шушко і Анатоль Маханькоў віну не прызнаюць. Кажуць: дактары выявілі прафэсійную салідарнасьць і напісалі тое, чаго не было. А затрыманы нібыта лаяўся ды лез біцца, а пашкоджаньні нанёс сабе сам, падскокваючы на лаве ў кайданках.
Было гэта яшчэ ў сьнежні 2006-га году. Андрэй Дробыш расказвае, што вельмі цяжка было дамагчыся завядзеньня крымінальнай справы, потым марудна ішло сьледзтва. Праваабаронца Валер Шчукін, які прысутнічае на працэсе, зьдзіўляецца таму, як паводзяць сябе ў судзе абвінавачаныя, якім пагражае да 8 гадоў калёніі:
“Прычым яны на волі, не арыштаваныя. Сядзяць ў судзе з усьмешкамі. Да іх прыходзяць калегі-міліцыянты, маральна падтрымліваюць. Уражаньне, што ніхто іх не зьбіраецца караць”.
З Андрэем Дробышам мы размаўлялі адразу пасьля судовага паседжаньня. Вынікі першых дзён працэсу далі пацярпеламу спадзяваньне, што кары абвінавачаным не пазьбегнуць. Пры гэтым доктар прызнае, што спачатку мог адмовіцца ад сваіх прэтэнзіяў. Калі б міліцыянты шчыра павініліся перад ім. А зараз позна:
“Можна было б па-чалавечы паразумецца, але яны настойвалі, што я сам нанёс сябе пашкоджаньні і чамусьці спрабую запляміць прыстойных міліцыянтаў. У выніку я толькі пераканаўся, што раблю ўсё правільна”.
Карэспандэнт: “У Віцебску гісторыя, як ваша, тыповыя ці гэта выключэньне?”
“Не, такое бывае. Мне, як хірургу, даводзілася аказваць дапамогу людзям, якія казалі, што іх зьбілі міліцыянты. А гадоў 15 таму ў Віцебску міліцыянтаў з таго ж Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі асудзілі за забойства студэнта”.
Карэспандэнт:“Што ў чацьвер на працэсе?“
“Выкліканыя сьведкі, іх апытаньне пачнецца а 14-ай гадзіне. Сьведкі ўсе істотныя, у такой справе дробязяў не бывае”.
Праваабаронца Валер Шчукін лічыць істотным падкрэсьліць, што бок абвінавачаньня ў судзе прадстаўляе сам пракурор Чыгуначнага раёну Віцебску Камінскі.