Партызанская вайна — гэта гісторыя”, — гэтыя словы Чавэса, выказаныя ім сёлета 10 чэрвеня, працытавала ўся сусьветная прэса
Найцікавейшае ва ўсім гэтым, аднак, што сам Уга Чавэс, які яшчэ ў пачатку году заклікаў прызнаць марксіскіх баевікоў з FARC як „законную паўстанцкую сілу”, у чэрвені раптам зьмяніў думку і зьвярнуўся да гэтай групоўкі — якую шмат лічыць звычайнымі тэрарыстамі і дылерамі наркотыкаў — з заклікам спыніць змаганьне з калюмбійскім урадам ды вызваліць усіх заложнікаў, што знаходзяцца ў яе палоне, без аніякіх умоваў і выкупаў.У Чавэса і Лукашэнкі шмат агульнага, ня толькі ў палітычнай ўхватцы кіраваць краінай пры дапамозе дэкрэтаў і ўказаў, але і ў паводзінах ды мове
А ў сьнежні мінулага году — рэч абсалютна нечуваная для прэзыдэнта, які знаходзіцца пры уладзе з 1999 году і выйграў шэсьць выбарчых кампаній, прытым не папраўляючы вынікаў на карысьць апазыцыі — Чавэс нават дазволіў сабе нязначнай колькасьцю галасоў прайграць рэфэрэндум, што меўся яму даць яшчэ больш паўнамоцтваў.