Праграмы / Грамадзкі рэдактар

“Вяртаньне нашых каштоўнасьцяў: праблемы рэстытуцыі”

07.06.2008 19:01

Грамадзкі рэдактар наступнага тыдня – Алег Трусаў.


Ён нарадзіўся ў Амсьціславе. Гісторык, археоляг. Кандыдат гістарычных навук. Аўтар манаграфіяў, прысьвечаных матэрыяльнай культуры беларусаў. Апошнія гады дасьледуе дзяржаўныя ўтварэньні на тэрыторыі этнічнай Беларусі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту й Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, старшыня Таварыства беларускай мовы.

Алег Трусаў – дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, намесьнік старшыні Камісіі ВС па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны, старшыня Камісіі па забесьпячэньні адзінай палітыкі выкарыстаньня дзяржаўных сымбаляў РБ пры Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету. Алег Трусаў прапанаваў нашым карэспандэнтам падрыхтаваць перадачу на тэму: “Вяртаньне нашых каштоўнасьцяў: праблемы рэстытуцыі”. Чаму?

Трусаў: "Кожная нацыя, як толькі становіцца незалежнай, адразу пачынае будаваць свой нацыянальны музэй. Вось і Рэспубліка Беларусь зусім невыпадкова надала статус нацыянальных музэяў адразу двум установам: мастацкаму і Музэю гісторыі й культуры, дзе сабраныя самыя ўнікальныя каштоўнасьці нашага народу.

Так сталася, што мы як мост паміж Захадам і Ўсходам найбольш страцілі свае каштоўнасьці, чым усе народы Эўропы. Ёсьць падлікі: у нас засталося толькі два працэнты зробленага на беларускай зямлі. Хто толькі тут не нажыўся цягам стагодзьдзяў, і куды толькі не вывозілі нарабаванае…

І зараз наша мэта, па-першае, зрабіць мартыралёг тых каштоўнасьцяў, якія былі, але згінулі.

Другая мэта: выявіць нашыя каштоўнасьці ва ўсіх краінах сьвету. Надрукаваць адпаведную інфармацыю, распаўсюдзіць. Увесьці ў сваю віртуальную музэйную спадчыну.

І самая складаная задача – вярнуць гэтыя каштоўнасьці на Беларусь шляхам міжнародных перамоваў, абменаў і гэтак далей".
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
08.06.2008 08:16

Гэта вельмі важная задача і цудоўная прапанова.
Але на гэтым шляху стаяць вельмі моцныя перашкоды;
1. На сеньня як і раней (падчас фактычнай акупацыі) ніхто і ніколі, на мой погляд, грунтоўна не займаўся гэтай праблематыкай;
2. Унутранная палітыка існуючага і былых рэжымаў на Літве-Беларусі зрабілі неймаверна шмат, каб убіць у галовы тутэйшага насельніцтва міт аб неіснаваньні нашай нацыі, яе культуры, мовы, а гэта значыць спадчыны, як самастойнай і цалкам самадастатковай. На сеньня існуе і вельмі добра пачувае сябе ідэя, што уся наша культура і спадчына і есьць невялічкая частка ад маскальскай, жэмайтскай і польскай. Часам да гэтага глупства прыклалі і прыкладаюць сваю руку і нашы сапраўды нацыянальныя гісторыкі, культаролягі якія сьвядома, ці па якіх іншых прычынай падзяляюць Літву і Беларусь;
3. Праблема вяртаньня каштоўнасьцяў нашых продкаў і усясьветнага абвяшчэньня Літвы-Беларусі як цалкам самастойнай, палітычна незалежнай, культурна самадастатковай, нацянальна годнай краінай палягае і будзе палягаць у палітычнай плоскасьці. Гэта крок вельмі цяжкі, гэта крок надзвычай адказны і маральны, бо ад Люблінскай вуніі (як найменей) нашая нацыянальная эліта адмаўлялась ад сваей Радзімы, ад сябе, ад нацыі. Гэтым скарысталісь і карыстаюцца нашыя бліжэйшыя суседзі на сваю карысьць (часам вельмі чорную);
4. Калі мы не зробім гэтага, мы цалкам загінем (амаль што загінулі);


Імя:: Генадзь Горад:: Менск
08.06.2008 16:31

..Асабіста, я згодны с спадаром Алегам, накшалт, "Віртальнага музею". Але, на кшалт, вяртаньня, "Матерыяльнае Спадчыны".. Майжьліва, будзе толькі,тады. Калі Беларусь? Па сапраўднаму, пастане незалежнае("Лепей", Вядікае Літвою, А, Беларусы, зноў Літвінмі). Ды? Пастане "Поўнапраўным Сябрам" Зьяднанае Эўропы й НАТА...
...Бо? Астатняе...Мара, ды Зьвычайнае "Фэнтазі"... "Сапраўдных"...


Імя:: Алесь
09.06.2008 15:45

якiя людзi былi ва уладзе..

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ