Эфір 31 траўня 2008 году
/З багамолаўскага "У жніўні 44-га"/"На кірмашы сярод пакупнікоў, дакладней, пакупніц, трапляліся і вайскоўцы, але больш усяго там было сялян. У парудзелых даматканых марынарках, у хустках, картузох і польскіх форменных фуражках з лякіраванымі брылямі, яны ціснуліся каля фурманак, хадзілі па шэрагох, да ўсяго прыглядаліся й прыцэньваліся, куплялі-ж скупа, толькі што з вопраткі. Чулася руская, беларуская, а часьцей за ўсё польская мова. Прадавалася ўсякая ўсячына - ад бульбы і жывых свіньняў да каталіцкіх абразкоў і вайсковага абмундзіраваньня. На латкох гандляроў-прафесіяналоў красаваліся сотні пачкаў літоўскіх і нямецкіх цыгарэт, самаробныя пірожныя і сьвечкі, цукеркі, напаўвэнджаная каўбаса і булачкі; тутака-ж пад яркай павабнай шыльдай "Буфет. Абеды як у маці!" прадавалі гарачыя стравы і духмяную самагонку - бімбер. Прыватны гандаль у вызваленых гарадох здзіўляў Андруся: ён не мог зразумець прадпрымальніцтва. Буржуі, як ён уяўляў іх па кнігах і кіно, пэўна, выглядалі сапраўды так, як гэтыя сытыя людзі за латкамі. - Нэп, - аўтарытэтна тлумачыў Таманцаў. - Некаторае ажыўленьне прыватнага капіталу і спекулянтоў. Прыйдзе час, іх так прыціснуць - неба з аўчынку здасца!.. "Лес прадпрымальнікоў вырашаны, астатнюю масу грызуць пакрысе - калі яна выбухне, уладзе не ўстрымацца.